Беларуская Служба

Міліцыя хацела ўзмацніць рэжым прэвентыўнага нагляду для Міхаіла Жамчужнага

06.12.2021 09:05
Аднак суд адхіліў патрабаванні сілавікоў.
 .
Міхаіл Жамчужны.Foto: Вясна

Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Віцебска звярнуліся ў суд з просьбай зрабіць рэжым прэвентыўнага нагляду для былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага больш жорсткім, бо, на іх думку, Жамчужны «не стаў на шлях выпраўлення» – парушыў правілы дарожнага руху на ровары.

Суд Кастрычніцкага раёна палічыў патрабаванні міліцыянтаў неабгрунтаванымі, бо парушэнне правілаў руху не зʼяўляецца парушэннем правілаў прэвентыўнага нагляду. А абавязак былога палітвязня зʼяўляцца два разы на месяц для рэгістрацыі ў міліцыю зʼяўляецца дастатковым.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск

Праваабаронцы нагадваюць, за што судзілі на гэтым тыдні

05.12.2021 17:31
Суды за абразы міліцыянтаў, Лукашэнкі і здзек з чырвона-зялёнага сцяга не спыняюцца.